Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На Гомельшчыне працягваецца рэканструкцыя і рамонт сацыяльна важных аб'ектаў

12.11.2025
Пытанне бягучага і капітальнага рамонту, рэканструкцыі і будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай сферы на Гомельшчыне разгледжана на нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко.

Працэнт гатоўнасці збудаванняў, засваенне сродкаў, эфектыўнасць работы будаўнічых брыгад, набыццё неабходнага абсталявання – ключавыя тэмы нарады. 

Большая частка работ па аб'ектах адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту ўжо праведзена. Напрыклад, пасля рамонту адкрыта спартыўная шматфункцыянальная пляцоўка пры Камунараўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна, у Хойніках побач з гімназіяй з'явіўся плавальны басейн, у Ветцы прыбудова да гімназіі пераабсталявана пад музычную і харэаграфічныя залы. На базе Кармянскай ЦРБ з'явілася аддзяленне кругласутачнага знаходжання.

У той жа час працягваюцца работы па рэканструкцыі памяшканняў у раённых і гарадскіх бальніцах пад ўстаноўку КТ і МРТ, мантаванні сістэмы перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка», добраўпарадкаванне дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, абнаўленне і тэхнічнае напаўненне стадыёнаў.

Акрамя таго, будаўнікі працягваюць работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Баграціён» у Светлагорскім раёне, рэстаўрацыі ратушы ў Чачэрскім раёне. На завяршальнай стадыі мадэрнізацыя мемарыяла ў Першамайску Рэчыцкага раёна. 

Рэалізацыя мерапрыемстваў для арганізацыі даступнага асяроддзя, рамонт у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, новыя інклюзіўныя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, добраўпарадкаванне тэрыторый пансіянатаў – па ўсёй вобласці рэалізаваны шэраг праектаў у сферы сацыяльнай абароны. 

Старшыня аблвыканкама нагадаў пра сваё патрабаванне: праектная дакументацыя на рэканструкцыю аб'ектаў у наступным годзе павінна быць гатовая ўжо ў цяперашнім. Гэта датычыцца ўсіх сфер. 

Абмеркавалі таксама пытанні ўзвядзення малочна-таварных комплексаў і ўтрымання дарог, рамонту прыдамавых тэрыторый.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ