Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Мітынг на плошчы Працы ў Гомелі працягнуў святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

03.07.2025
Удзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, каля Вечнага агню на плошчы Працы ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

 Дзень Незалежнасці нагадвае нам пра багатае мінулае нашай дзяржавы, самабытную культуру, пра гераізм нашых бацькоў і дзядоў, прадзедаў. Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю краіну і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню, падкрэсліла на мітынгу член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч:

 – Мы трапятліва ставімся да захавання гістарычнай памяці, цэнім мір і незалежнасць, робім усё, каб на мемарыялах заставалася менш надпісаў «Невядомы салдат». Мы ўпэўнены: захаваць памяць і праўду значыць захаваць будучыню. І менавіта ў гэтым пераемнасць пакаленняў. Сёння мы павінны быць разам, шанаваць мір і згоду, якія з'яўляюцца асновай нашага грамадства. Мы зрабілі свой выбар жыць у незалежнай дзяржаве, і сёння ў нас ёсць усё, каб упэўнена рухацца наперад да росквіту.

 Маладыя людзі Гомельшчыны ў асобе каардынатара клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ГДУ імя Ф. Скарыны Станіслава Тыкуна запэўнілі жыхароў рэгіёна, што калі спатрэбіцца, маладое пакаленне абароніць незалежнасць роднай Беларусі:

 – Як чалавек, які вырас на апавяданнях пра вайну, хачу сказаць, што незалежнасцьгэта не падарунак лёсу. Гэта вынік мужнасці простых людзей. Дзень Незалежнасцігэта не толькі памяць пра мінулае, гэта адказнасць перад будучыняй нашай краіны. Мы, моладзь Гомельшчыны, павінны быць годнымі нашчадкамі пераможцаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ