Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву

23.08.2024
Ён азнаёміўся з навучальна-матэрыяльнай базай установы адукацыі і правёў сустрэчу з калектывам.

– Сёння вучылішча алімпійскага рэзерву – адно з асноўных звёнаў у сістэме падрыхтоўкі спартсменаў. Менавіта па колькасці хлопчыкаў і дзяўчынак, якія трапляюць у нацыянальную зборную, можна ацаніць якасць работы ўстановы адукацыі, – падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

Ён нагадаў, што па выніках 2023 года Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву занесена на Дошку гонару Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

На сустрэчы з калектывам міністр ацаніў спартыўныя дасягненні нашай краіны за апошні час. Закрануў і выступленне беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы: «Адгукацца можна па-рознаму. Трэба ўлічваць, што нашым спартсменам дазволілі праходзіць кваліфікацыю толькі ў снежні 2023 года. Да гэтага моманту адбор у многіх відах спорту ўжо завяршыўся».
 
Таксама Сяргей Кавальчук расказаў, што са студзеня па чэрвень гэтага года ў беларускіх атлетаў атрымалася зарабіць 35 ліцэнзій, аднак прадстаўнікі Украіны па парадах збеглых парэкамендавалі адхіліць усіх, хто мае нейкае дачыненне да сілавых структур нашай краіны. Такім чынам, 18 беларусаў не змаглі ўдзельнічаць у Алімпіядзе.
 
У канцы сустрэчы міністр спорту і турызму Беларусі адказаў на ўсе пытанні аўдыторыі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ