Кацярына Зянкевіч сустрэлася з жыхарамі Красноўскага сельсавета Светлагорскага раёна
Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аленай Лапцевай і старшынёй Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людмілай Вялічка здзейснілі дзелавы візіт у Красноўскі сельскі Савет.
Непасрэдна
У першую чаргу Кацярына Зянкевіч правяла ў Красноўскім сельсавеце прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян. Па тэлефоне да сенатара звярнуўся жыхар Рагачоўскага раёна, які папрасіў дапамагчы вырашыць пытанне добраўпарадкавання тратуара. У зваротах жыхароў Красноўскага сельскага Савета агульным апынулася пытанне аб стане дарог у населеных пунктах. Жыхары наракалі, што і ў населеных пунктах, і паміж імі ёсць праблемныя ўчасткі, якія ствараюць праблемы для перамяшчэння асабістага і грамадскага транспарту. Кацярына Зянкевіч абмеркавала акалічнасці праграмы рамонту дарог у сельсавеце з Людмілай Вялічкай, Аленай Лапцевай і старшынёй Красноўскага сельвыканкама Сяргеем Кавальчуком, акцэнтуючы ўвагу на магчымасці аператыўнай ліквідацыі недахопаў. Яна дала ўказанне Сяргею Кавальчуку прапрацаваць пытанне грэйдзіравання гравійных дарог. Што датычыцца асфальтавых дарог, старшыня абласнога Савета дэпутатаў даручылася данесці гэту інфармацыю да адпаведных службаў з мэтай распрацоўкі плана мерапрыемстваў па іх рамонце.
Акрамя дарожнай тэмы жыхары населеных пунктаў Красноўскага сельсавета закранулі такія пытанні, як якасць мабільнай сувязі, работа прыгараднага грамадскага транспарту, ліквідацыя перабояў функцыянавання водазабеспячэння, арганізацыя работы гандлёвых аб'ектаў і іншыя. Старшыня Гомельскага аблсавета Кацярына Зянкевіч узяла гэтыя тэмы на кантроль для далейшай прапрацоўкі.
Падарунак першакласнікам
У Красноўскай сярэдняй школе ў цяперашні час вучыцца больш за 60 чалавек. У гэтым годзе да іх далучацца яшчэ тры першакласнікі. Ульяна Карабкова, Арцём Шорап і Яраслава Хамічэнка з нецярпеннем чакаюць той час, калі ўпершыню пераступяць школьны парог.
А каб гэты дзень пакінуў у рабят самыя лепшыя ўражанні, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Лапцева і старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Вялічка наведаліся да іх з падарункамі. Кожнаму дзіцяці яны ўручылі па партфелю з наборам неабходных школьных прылад і пажадалі, каб вучоба ў школе стала для іх самым яркім і запамінальным перыядам у жыцці.
На сустрэчу са старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аленай Лапцевай і старшынёй Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людмілай Вялічка сабраўся актыў Красноўскага сельскага Савета – прадстаўнікі праваахоўных органаў, РАНС, працоўнага калектыву СУП «Міхайлаўскае-Агра», сацыяльнай сферы. У рамках адзінага дня інфарміравання была падрабязна абмеркавана тэма інфармацыйнай бяспекі насельніцтва.
У сваю чаргу Кацярына Зянкевіч падрабязна спынілася на маштабнай рабоце, якая была праведзена ў рэгіёнах вобласці, пацярпелых у выніку ўраганнага ветру. Яна расказала, якія наступствы пакінуў пасля сябе ліпеньскі ўраган, якія меры былі прыняты, каб ліквідзіраваць непаладкі энергетычнай інфраструктуры, якія сілы прымалі ў гэтым актыўны ўдзел. Кацярына Зянкевіч падкрэсліла, што, нягледзячы на складаныя абставіны, усе службы і дзяржаўныя структуры, а таксама насельніцтва, якія аказаліся датычаны да ліквідацыі наступстваў урагану і актыўна прымалі ўдзел у аднаўленчых работах, "з годнасцю прайшлі такую складаную праверку на якасць нашай работы ў складаных абставінах".
Напрыканцы сустрэчы старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч адзначыла, што «гэты год насычаны шматлікімі падзеямі»:
– Мы прайшлі ўпершыню ў новым фармаце электаральную кампанію ў выглядзе адзінага дня галасавання. Гэты год юбілейны, і мы шырока адзначаем 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы працягваем прымаць меры па захаванні гістарычнай памяці. Спадзяюся, што далейшыя нашы падзеі будуць напоўнены толькі станоўчымі ўражаннямі і прынясуць якаснае змяненне жыцця кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы.