Грамадства
Юрый Горлаў наведаў гомельскую фабрыку "Камінтэрн"
05.12.2024
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці азнаёміўся з вытворчасцю, а таксама правёў сустрэчу з актывам прадпрыемства, дзе абмеркавалі перспектывы развіцця, разгледзелі іншыя надзённыя тэмы.
Падчас экскурсіі па цэхах і аддзелах, якую правяла генеральны дырэктар Таццяна Літвіновіч, госць падрабязна ўнікаў у тэхналагічныя працэсы вытворчасці адзення. Яго цікавілі і падбор тканін (участак падрыхтоўкі сыравіны), і распрацоўка дызайну, і эканамічныя задачы, што стаяць перад калектывам.
Брэнд мае даўнюю гісторыю, ён шырока вядомы па-за межамі нашай краіны. Дзеючых магутнасцей, абсталявання і, галоўнае, каманды высокакваліфікаваных спецыялістаў дастаткова, каб выпускаць сапраўды канкурэнтаздольную прадукцыю.
Як адзначыў Юрый Горлаў, сёння фабрыка заняла пэўны сегмент рынку, але асвойваць новыя нішы, напрамкі ўсё ж трэба. Для гэтага ёсць усе магчымасці. Калі ў вытворчасці мужчынскіх класічных касцюмаў «Камінтэрн» адчувае сябе ўпэўнена на фоне канкурэнтаў, то па жаночых калекцыях адзежы неабходна працаваць і развівацца.
У ходзе размовы з актывам фабрыкі закранулі кадравыя пытанні. Праблему недахопу вузкіх спецыялістаў на "Камінтэрне" вырашаюць шляхам пашырэння вытворчай практыкі, цесна ўзаемадзейнічаючы з ССНУ па ўсёй рэспубліцы.
Пагаварылі пра развіццё абласнога цэнтра, абмеркавалі сусветны палітычны парадак дня, а таксама маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чырвонай ніткай праходзіла тэма згуртаванасці беларускай нацыі, вельмі блізкая дружнаму калектыву камінтэрнаўцаў. Тое, што менавіта гэты калектыў не падвядзе рэгіён і ўсю краіну, не выклікае сумнення.
Прадпрыемства сапраўды на ўздыме, на даволі вялікі час забяспечана заказамі, працуе на ўнутраны рынак і актыўна адгружае на экспарт (60% ад агульнага аб'ёму прадукцыі). У апошнія гады, падкрэсліў памочнік Прэзідэнта, адбыўся прыкметны рывок у якасці адзення. Неабходна не проста ўтрымліваць гэтую планку, але і памнажаць дасягнутыя вынікі, рухацца далей.