Грамадства
Іван Крупко правёў у Карме прамую тэлефонную лінію
03.10.2024
Наталля Валянцінаўна з Кармы папрасіла ўладкаваць пешаходныя дарожкі і дадатковыя парковачныя месцы ў двары свайго дома. Аднак тэрыторыя для гэтага вельмі вузкая, патлумачылі спецыялісты мясцовага райвыканкама. Кіраўнік рэгіёна праінспектуе двор асабіста.
З Маладзёжнага мікрараёна Буда-Кашалёва датэлефанаваліся адразу некалькі чалавек і папрасілі, каб запусцілі цэнтральную каналізацыю, да якой маглі б падключыцца ўладальнікі індывідуальных жылых дамоў. Разгорнуты адказ жыхарам мікрараёна дадуць на агульным сходзе пасля таго, як абследуюць каналізацыйна-помпавую станцыю.
Людміла Паўлаўна з аграгарадка Літвінавічы Кармянскага раёна папрасіла паспрыяць у продажы трох бычкоў. Іван Крупко запэўніў, што ў найбліжэйшы час з жанчынай звяжуцца прадстаўнікі мясакамбінатаў.
Жыхарка Кармы Ніна Рыгораўна выказала падзяку старшыні аблвыканкама за добраўпарадкаванне гарпасёлка. Маладую шматдзетную маці асабліва радуе з'яўленне дзіцячых пляцовак, спартзалы, лыжаролернай трасы і іншых сацыяльных аб'ектаў.