Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Рагачове

16.09.2024
Жыхарка мікрараёна Паўночны райцэнтра Ганна Уладзіміраўна прыйшла з просьбай добраўпарадкаваць участак новай забудовы.

«Хацелася б, каб правялі асвятленне на ўчастку паміж цэнтральнай часткай горада і нашым мікрараёнам. Не хапае таксама транспарта і асфальтаванай дарогі з тратуарамі – многія ходзяць пешшу, у тым ліку дзеці ў школу, не заўсёды ездзім на аўтобусе», – пазначыла сваё пытанне шматдзетная маці. 

Старшыня аблвыканкама даручыў распрацаваць праект асвятлення і пракласці яго сёлета. Паралельна займацца асфальтаваннем з улікам планаванай забудовы. Тады можна будзе казаць аб запуску больш прасторных аўтобусаў, а пакуль у мікрараён павялічаць колькасць рэйсаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ