Грамадства
Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі
03.12.2025
З пытаннямі да старшыні аблвыканкама звярнуліся жыхары Гомельшчыны і Брэстчыны.
Сямейная пара з Гомеля не згодная з будучым зносам свайго прыватнага дома па вуліцы Барыкіна. Па папярэдніх дакументах знос быў прызнаны немэтазгодным, аднак па абноўленым плане развіцця абласнога цэнтра ёсць верагоднасць, што аб'ект усё ж не ўпішацца ў агульную канцэпцыю горадабудаўніцтва.
– У іншых гарадах змяшаная забудова выдатна суіснуе. Наш дом не з'яўляецца ні старым, ні малакаштоўным. Гатовыя добраўпарадкаваць прылеглыю тэрыторыю пры неабходнасці, – апісалі сітуацыю заяўнікі.
Губернатар падкрэсліў, што ў Гомелі больш за 20 тысяч прыватных дамоў. У бліжэйшы час будзе распрацавана канцэпцыя па іх зносу і захаванню на бліжэйшыя трыццаць гадоў, цяпер ствараецца праект дэталёвай планіроўкі:
– Ёсць дзяржаўная патрэба ў пашырэнні дарог і будаўніцтве шматкватэрных дамоў. Спецыялісты шукаюць магчымасці, каб улічыць меркаванне ўсіх. Адпрацуем варыянты і запросім вас, каб расказаць, як вырашана пытанне.
Фермер са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Сямён Міхайлавіч просіць выдзеліць зямлю плошчай 30 гектараў пад сад у Жыткавіцкім раёне.
У яго ўжо ёсць тры ўчасткі на Гомельшчыне агульнай плошчай каля 15 гектараў, дзе вырошчвае капусту, перац, баклажаны, агуркі, буракі. У гаспадарцы працуюць каля 15 чалавек, у тым ліку сезонна. У планах – развіваць цяплічную гаспадарку і садоўніцтва. Створаны таксама праект будаўніцтва сховішчаў і складоў.
З улікам выразнага плана далейшай працы фермера губернатар даручыў спецыялістам разгледзець магчымыя варыянты выдзялення ўчастка. Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час, рэзюмаваў Іван Крупко.