Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі

05.02.2025
Гамяльчанін Вячаслаў Паўлавіч прапануе перайменаваць адна з вуліц у вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна ў гонар Героя Савецкага Саюза Івана Каўшарава. З такой просьбай пенсіянер прыйшоў на прыём да губернатара.

У населеным пункце нарадзіліся тры Героі Савецкага Саюза. У іх гонар ёсць памятная таблічка. Да Дня Перамогі запланавана рэканструкцыя мемарыяла, дзе імёны знакамітых землякоў увекавечаць. Каб у мясцовых жыхароў не ўзнікла цяжкасцей з пераафармленнем дакументаў, пераназываць вуліцу не будуць.

– Распрацуйце эскіз, прадумайце, як упарадкаваць памятнае месца. Магчыма, на мемарыял патрэбна нанесці партрэты Герояў, а на вуліцы, дзе нарадзіўся Каўшараў, зрабіць таблічку з інфармацыяй пра знакамітага земляка, – даручыў адказным службам губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ