Грамадства
Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Буда-Кашалёве
15.01.2025
За час прыёму да старшыні аблвыканкама звярнуліся чатыры жыхары раёна. Пытанні тычыліся пенсійнага забеспячэння, капітальнага рамонту жылых дамоў, транспартных зносін.
Людмілу Валянцінаўну з аграгарадка Шырокае не задавальняе частата рэйсаў аўтобуса ў Гомель. Як расказалі спецыялісты, маршруткі прыватнага перавозчыка з улікам пасажырапатоку ездзяць пяць дзён на тыдзень, выконваюцца чатыры рэйсы за дзень. З Буда-Кашалёвам аграгарадок звязваюць штодзённыя рэйсы, адкуль можна дабрацца да абласнога цэнтра чыгуначным транспартам.
– У вас забяспечваецца сацыяльны стандарт, – канстатаваў Іван Крупко.
Кіраўнік рэгіёна даручыў прапрацаваць пытанне з кожным жыхаром і правесці шырокі маніторынг, каб высветліць, колькі працаздольных грамадзян працуе ў Гомелі. Пры неабходнасці падстроіць пад іх транспарт з Буда-Кашалёва. Трэба высветліць таксама, у якія дні і калі транспарт патрэбен пенсіянерам, дзецям.
Чатыры пытанні былі вырашаны падчас падрыхтоўкі прыёму.