Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко павіншаваў з навагоднімі святамі шматдзетную сям'ю з Калінкавічаў

11.01.2025
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко пабываў у гасцях у шматдзетнай сям'і Карповіч з Калінкавічаў. Іерэй Сергій і настаўнік гісторыі Аляксандра выхоўваюць чацвярых дзяцей – траіх сыноў і дачку.

Дзеці расказалі губернатару, што акрамя вучобы ў школе захапляюцца спортам, музыкай. Сыны Ціхан, Глеб і Ігнацій іграюць на фартэпіяна, валторне, блокфлейце, а маленькая Лена спявае пад акампанемент братоў. Не застаюцца ў баку і бацькі. 

Іван Крупко зазначыў, што сям'я ўжо можа даваць цэлыя канцэрты. У госці кіраўнік рэгіёна прыйшоў не з пустымі рукамі: у рамках акцыі "Нашы дзеці" Карповічам уручылі спортінвентар, салодкія падарункі і настольныя гульні.

У сям'і нямала сумесных захапленняў: разам яны падарожнічаюць, ходзяць на рыбалку, плаванне, удзельнічаюць у дабрачыннасці. 

Акрамя таго, яны з'яўляюцца арганізатарамі і пастаяннымі ўдзельнікамі вела-хрэснага ходу з Калінкавічаў у Юравічы ў гонар заступнікаў сям'і і шлюбу Пятра і Фяўронні Мурамскіх.

Для старшыні аблвыканкама Івана Крупко сям'я падрыхтавала падарунак: абраз і сувенір, зроблены сваімі рукамі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ