Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Гамяльчане ўдастоены высокіх узнагарод

13.12.2024
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненні ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

медалём «За працоўныя заслугі»:

АЎДЗЕЙ Алег Аляксандравіч – пракурор Гомельскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі;

ГУЗАРЭВІЧ Маргарыта Іванаўна – старшы пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах, малодшы саветнік юстыцыі;

медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені:

ЖЫЗНЕЎСКАЯ Таццяна Віктараўна – старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў, саветнік юстыцыі;

ШЫНКАРОЎ Аляксандр Міхайлавіч – пракурор Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі;

медалём «За бездакорную службу» IІІ ступені:

АРЦЮХ Эльвіра Лявонаўна – старшы памочнік пракурора Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, малодшы саветнік юстыцыі;

ВІННІКАВА Таццяна Юр’еўна – старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях, саветнік юстыцыі;

ЯДЧАНКА Міхаіл Аляксеевіч – старшы пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, малодшы саветнік юстыцыі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ