Грамадства
Фокус на Гомель: медыяфорум сабраў сотні журналістаў з усёй краіны ў паўднёва-ўсходняй сталіцы
06.06.2025
Перад пачаткам пленарнага пасяджэння ў фае ГКЦ працавалі адразу некалькі выязных студый: удзельнікі ў прамым эфіры дзяліліся ўражаннямі, распавядалі пра новыя праекты, абмяркоўвалі актуальныя тэмы развіцця СМІ.
Вядучыя "Праўда Радыё" пагутарылі з блогерамі, журналістамі і выйшлі ў прамы эфір са свежымі навінамі форуму.
Ажыўлена было і каля выставачных праектаў рэдакцый, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі: усе на адну тэму, але здзіўляюць разнастайнасцю фармату і глыбінёй напаўнення.
Да старту пашыранага пасяджэння з калегамі паразмаўляў міністр інфармацыі Марат Маркаў. Кіраўнік ведамства падзяліўся: ён не супраць штучнага інтэлекту, але толькі калі ён не стане падмяняць уласны інтэлект у рабоце. Казалі і пра тое, што ўсё больш размытымі становяцца межы паміж праўдай і выдумкай, інфармацыя – ужо даўно зброя, якая можа адначасова і разбураць краіны, і натхняць на подзвігі:
– Самая галоўная наша задача – забяспечыць інфармацыйную бяспеку. Калі мы не будзем перамагаць у інфармацыйных бітвах, значыць, нам давядзецца ўвайсці ў гарачую фазу канфлікту. І ў гэтай вайне ў нас павінны быць усе віды зброі: цяпер гэта ў тым ліку штучны інтэлект, блогеры, яны дапаўняюць сапраўдныя СМІ. Дзяржаве неабходна абавязкова культываваць гэтыя віды, таму сёння на форуме прысутнічаюць прэс-сакратары, рэспубліканскія, рэгіянальныя СМІ, блогеры і ідэалагічныя работнікі, якія таксама з'яўляюцца інфармацыйным інструментам. Мы ўсе ў адной звязцы, элементы адной сістэмы.