Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дэпутата павінны ведаць у твар: з парламентарыямі ў Светлагорску сустрэўся губернатар Іван Крупко

16.10.2024
Сустрэча прайшла на базе адкрытага акцыянернага таварыства «СветлагорскХімвалакно».

– Ваша вобласць багатая прафесіяналамі, якія гатовыя выконваць пастаўленыя задачы. Тут вырабляюць інавацыйную прадукцыю, – выказаў меркаванне старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка пасля наведвання прадпрыемстваў Гомельшчыны.

Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што падобныя выязныя нарады спрыяюць больш актыўнаму ўзаемадзеянню дэпутатаў з мясцовымі органамі ўлады.

Кіраўнік пазначыў і асноўныя напрамкі дзейнасці парламентарыяў у рэгіёне. Гэта работа ў выбарчых акругах, павышэнне аўтарытэту сярод выбаршчыкаў, вывучэнне абстаноўкі на месцах, сустрэчы ў калектывах, падтрымка ініцыятыў грамадзян, работа са зваротамі і іншыя.

Як адзначыў Ігар Сяргеенка, апошнім часам доля вусных зваротаў да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад жыхароў Гомельскай вобласці павялічылася ў параўнанні з пісьмовымі. Амаль палова зваротаў датычацца сістэмы ЖКГ, нямала таксама пытанняў на тэму транспарта, аховы здароўя, адукацыі, гандлю.

– Мы заўсёды стараемся працаваць з дэпутатамі разам, у звязку. Тут няма ніякіх бар'ераў, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко падчас сустрэчы.
Губернатар адзначыў, што парламентарыі прымаюць актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна: садзейнічаюць мадэрнізацыі і будаўніцтву новых сацыяльных аб'ектаў, падключаюцца да работы са зваротамі грамадзян, абмяркоўваюць пытанні развіцця тэрыторый. 

Іван Крупко ўнёс прапанову: часцей сустракацца ў сваіх акругах з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу. Дэпутаты ініцыятыву падтрымалі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ