Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Cтаршыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко правёў прамую тэлефонную лінію ў Гомелі

02.04.2025
На працягу гадзіны да губернатара датэлефанаваліся пяць чалавек. Пытанні тычыліся нязгоды з рашэннем суда, законнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка, транспартных зносін. 

Міхаіл Іванавіч з абласнога цэнтра прапанаваў прывесці ў адпаведнасць расклад аўтобусаў і тралейбусаў на прыпынках і ў інтэрнэце, паколькі па некаторых маршрутах паміж імі ёсць розніца ў некалькі хвілін. 

Інвалід II групы Ларыса Фёдараўна з Навабеліцкага раёна Гомеля расказала, што не ўвесь нізкападлогавы транспарт пад'язджае да бардзюра, з-за чаго ёй не заўсёды ўдаецца зайсці з прыпынку ўнутр аўтобуса ці тралейбуса. Аўтапарк рэгулярна абнаўляецца, засталося толькі яго выкарыстоўваць якасна, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. З удзелам мэра і кіраўнікоў адміністрацый Гомеля тэму сур'ёзна абмяркуюць. 

Ала Валяр'янаўна панаракала, што высаджаныя недалёка ад яе дома два гады таму дрэвы на скрыжаванні вуліц Мазурава і Хатаевіча, прапалі. Гамяльчанка перажывае, што ўзамен нічога не з'явіцца, а парушальнікаў не знойдуць. Губернатар запэўніў, што ў Год добраўпарадкавання гэтае пытанне не застанецца па-за ўвагай. 

Усе пытанні ўзяты на кантроль, пасля дадатковага іх вывучэння тым, хто звярнуўся на прамую лінію, дадуць разгорнутыя адказы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ