Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Члены абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі сустрэліся з міжнароднымі наглядальнікамі ад місіі СНД

21.01.2025
Пытанні правядзення электаральнай кампаніі на Гомельшчыне абмеркавалі ў дзень старту датэрміновага галасавання.

Старшыня абласной камісіі Пётр Кірычэнка запэўніў наглядальнікаў, што ўсе ўчасткі гатовы да выбарчага працэсу, да таго ж прадугледжаны ўсе неабходныя меры бяспекі. Міліцыя забяспечвае ўзмоцненую ахову месцаў для датэрміновага галасавання.

Асобна было падкрэслена, што важна ўдзяліць увагу маладым людзям, якія галасуюць упершыню. Такіх на Гомельшчыне сёлета больш за 12 тысяч. Для іх ЦВК Беларусі выдаў спецыяльную кнігу на дзвюх мовах.

– Наша выбарчая кампанія ўступае ў завяршальную стадыю, стартавала датэрміновае галасаванне. Выніковая праверка ўчасткаў праведзена, усе зрабілі справаздачу аб гатоўнасці, – адзначыў Пётр Кірычэнка. – Ёсць упэўненасць, што выбары Прэзідэнта пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні.

Больш падрабязна пра рабоцу і планы міжнародных наглядальнікаў на Гомельшчыне расказала намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі Алена Яроменка. Яны прыбылі ў наш рэгіён для сустрэчы з прадстаўнікамі абласной выбарчай камісіі і выканаўчай улады, раней ужо паразмаўлялі з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыем Алейнікавым. Таксама наглядальнікі наведаюць некалькі ўчасткаў для галасавання, асаблівая ўвага будзе нададзена афармленню, створаным умовам для маламабільных груп насельніцтва, наяўнасці інфармацыйных матэрыялаў і іншым зручнасцям для выбаршчыкаў.

Аналагічную работу замежныя госці правядуць у Магілёве і Віцебску, пасля чаго 23 студзеня ў складзе асноўнай групы з 64 акрэдытаваных міжнародных наглядальнікаў будуць сачыць за правядзеннем электаральнай кампаніі ў Мінску і Мінскай вобласці.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ