Грамадства
Будзе сапраўднае раздолле для спорту. На кантролі губернатара рэканструкцыя стадыёна ў Лоеве
19.11.2025
Да работ на знакавым спартыўным аб'екце ў райцэнтры будаўнікі прыступілі ў чэрвені гэтага года.
Да гэтага моманту выкананы падсыпка і ўладкаванне падмурка для футбольнага поля з сінтэтычным пакрыццём, бегавых дарожак і пад два лёгкаатлетычных ядра (камбінаваная пляцоўка для валейбола і баскетбола, скачковая яма). Пачалося будаўніцтва адміністрацыйна-бытавога будынка. Праектам рэканструкцыі таксама прадугледжана ўладкаванне хакейнай каробкі і пляцоўкі для варкаўта.
Як расказаў дырэктар УКБ Рэчыцкага раёна Ігар Башмакоў, арыенціровачны тэрмін завяршэння будаўніцтва – май 2026 года.