Грамадства
Адзіныя не па разліку, а лёсам: старшыня аблвыканкама Іван Крупко выступіў на форуме рэгіёнаў у Ніжнім Ноўгарадзе
26.06.2025
Другі дзень афіцыйнай
праграмы Форуму рэгіёнаў пачаўся з сустрэчы старшыні Савета Федэрацыі Расіі
Валянціны Мацвіенка і старшыні
Савета Рэспублікі Беларусі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай
улады суб'ектаў і рэгіёнаў дзвюх краін.
— У Ніжнім Ноўгарадзе мы
адчулі дух дружбы, братэрства і яднання нашых народаў. Мы разумеем: тое, што
было зроблена калісьці, дае цяпер свае вынікі, гэта сур'ёзны ўклад у развіццё
нашай Саюзнай дзяржавы. Рэгіянальнае супрацоўніцтва – стрыжань тых добрых сувязяў, якія
склаліся паміж нашымі краінамі. Ад іх узаемадзеяння працуе эканоміка абедзвюх
краін. Мы дакладна адсочваем выкананне ўсіх дамоўленасцяў і рэалізацыю
праектаў, — адзначыла Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі
назвала статыстыку: толькі за 2024 год 129 беларускіх дэлегацый наведалі Расію,
132 візіты здзейснілі расіяне ў Беларусь. Заключаны і дзейнічаюць каля 600
пагадненняў паміж рэгіёнамі дзвюх краін, 157 — аб пабрацімскіх сувязях.
У сваю чаргу Валянціна
Мацвіенка звярнула ўвагу губернатараў на тое, што ўсе заключаныя на форуме дамоўленасці павінны няўхільна
выконвацца ў пазначаныя тэрміны.
— Час у чарговы раз
выпрабоўвае нас на трываласць. Гісторыя нашых брацкіх народаў – гэта гісторыя пераадоленняў, стойкасці,
адзінства. І кожны з такіх форумаў – гэта
жывы летапіс той самай непарыўнай сувязі, якую не могуць разбурыць ніякія
санкцыі, ніякі ціск. Гомельская вобласць заўсёды была і застаецца надзейным мастом
дружбы паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй. Гэта супрацоўніцтва – не ў справаздачах, а ў лёсах людзей, у
кожным кроку, які мы робім насустрач адзін аднаму. У пацверджанне сказанаму
некалькі лічбаў: за чатыры апошнія гады тавараабарот з рэгіёнамі Расіі вырас
амаль у два разы і склаў больш за дваццаць сем мільярдаў долараў. На долю
Расійскай Федэрацыі прыпадае амаль 80% усіх знешнегандлёвых аперацый
Гомельшчыны, –падкрэсліў на пасяджэнні старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Губернатар зрабіў акцэнт на
тым, што сапраўднай будучыняй Саюзнай дзяржавы з'яўляецца моладзь, на
Гомельшчыне для падрастаючага пакалення дзвюх краін рэалізуецца шэраг праектаў,
у тым ліку фестываль "Славянскае адзінства", лагеры "Дружба"
і "Крынічка", сумесныя патрыятычныя акцыі.
— Гістарычная памяць – гэта падмурак, на якім будуецца і
эканоміка, і палітыка, і ўсё тое, што мы называем Саюзнай дзяржавай. Сёння,
калі вакол свет губляе арыенціры, нам асабліва важна не здрадзіць галоўнаму: сяброўству і праўдзе. Беларусь і Расія адзіныя не па
разліку, а лёсам.
Наша сіла – у сумленнасці
адносін, у глыбіні традыцый, ва ўменні чуць адзін аднаго, — падсуміраваў Іван Крупко.
На пасяджэнні выступіла
таксама член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына
Зянкевіч:
– Прамыя сустрэчы дэпутатаў
розных узроўняў сталі важным і выніковым элементам інтэграцыі ў Саюзнай
дзяржаве, яны дазваляюць прадметна абмяркоўваць пытанні, якія цікавяць, і
знаходзіць найбольш выгадныя шляхі іх вырашэння. Незалежна ад геаграфічнай
аддаленасці, усе суб'екты Расійскай Фе-дэрацыі для нас блізкія. З заканадаўчымі
органамі ўлады Расіі абласным Саветам
дэпутатаў заключана 15 дакументаў. У нас адзіныя
культурныя духоўныя каштоўнасці, а агульная гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай
вайне з'яўляецца трывалым аб'яднаўчым падмуркам.
Кацярына Зянкевіч таксама
расказала пра вопыт па ўкараненні грамадзянскіх ініцыятыў,
працы з моладдзю.
На палях форуму рэгіёнаў
заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Сахалінскай абласной думай і абласным Саветам дэпутатаў.
Дакумент падпісалі старшыні
заканадаўчых органаў Алена Касьянава і Кацярына Зянкевіч.