Улада
Уладзіміра Антоненку зацвердзіў на пасадзе старшыні Жыткавіцкага райвыканкама мясцовы Савет дэпутатаў на пазачарговай сесіі
15.10.2025
Новага кіраўніка актыву раёна прадставіў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
– Уладзімір Пятровіч з 2022 года ўзначальваў Нараўлянскі райвыканкам. За гэты час паказаў сябе эфектыўным кіраўніком, валодае сучаснымі тэхналогіямі кіравання. Не сумняваюся, што яго вопыт, веды дапамогуць арганізацыям Жыткавіцкага раёна выйсці на новы ўзровень, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
Губернатар акцэнтаваў, што на Жыткаўшчыне ёсць рэзервы для развіцця прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнесу. Акрамя таго, неабходна звярнуць увагу на ўцягванне ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці для рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў.
Словы падзякі за сумесную працу кіраўнік рэгіёна выказаў папярэдняму старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Мікалаю П'яўко.