У адзіным парыве. Гомель сустрэў удзельнікаў праекта"Цягнік памяці"
25.06.2025
Унікальны
праект рэалізуецца беларускім і расійскім бакамі.
Яго ўдзельнікі – 200 школьнікаў, якія
прадстаўляюць народы былых рэспублік СССР, якія атрымалі перамогу ў Вялікай
Айчыннай вайне.
Асаблівы
сімвалізм праекта адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў:
– Праект "Цягнік памяці", які
сёння прыбыў у Гомель, праходзіць у выдатны час – 80-годдзе Вялікай Перамогі.
Разам з рабятамі з усіх рэспублік Савецкага Саюза сёння ў адзіным парыве, у
адзінай памяці мы прыгадваемтое, што было ў мінулым, каб гэта не паўтарылася ў будучыні.
У рамках візіту ў абласны цэнтр хлопцы
пазнаёмяцца з яго гістарычнымі славутасцямі, наведаюць мемарыяльны комплекс
"Партызанская крынічка", а таксама прамысловыя прадпрыемствы горада.