Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельшчыны за 9 месяцаў бягучага года абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама

24.10.2024
Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Разгледзелі таксама пытанні выканання рэгіянальнага бюджэту, прафілактыкі наркаманіі, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб.

ПРАМЫСЛОВАСЦІ ПАДЦЯГНУЦЦА

За студзень – верасень рэгіёнам выканана чатыры паказчыкі па інвестыцыях у асноўны капітал (106,3% пры прагнозе 104,8%), намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаце (119,2% пра прагнозе 111,6%), паступленнях даходаў бюджэту (119,5% пра прагнозе 108,6%), аб'ёме вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў.

Рэгіён недацягвае па росце валавога рэгіянальнага прадукту, ўводу ў эксплуатацыю жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай, узроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Найбольшае зніжэнне назіраецца ў нафтаперапрацоўцы і машынабудаванні. 

У той жа час па асобных напрамках назіраецца станоўчая дынаміка: з прыростам да мінулага года спрацавалі сельская гаспадарка, будаўніцтва, інфармацыя і сувязь. Планам развіцця ў 2024 годзе прадугледжана рэалізацыя 103 інвестпраектаў, у тым ліку ў рамках праграмы «адзін раён – адзін праект». Працягваецца пошук новых праектаў на 2025 год, кіраўнікі прадпрыемстваў заключаюць перспектыўныя інвестдагаворы.

Асабліва ўвагу раёнам вобласці неабходна звярнуць на дасягненне параметраў па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, інвестыцыях у асноўны капітал, індэксе прамысловай вытворчасці. Акрамя таго, стаіць задача выйсці на зацверджаныя ўрадам графікі па будаўніцтве дамоў, у тым ліку на ўчастках пад ІЖБ. Узмацніць работу варта і ў пытанні ўключэння ў абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў.

АРЫЕНТАЦЫЯ НА САЦЫЯЛКУ

Даходы кансалідаванага бюджэту вобласці за 9 месяцаў бягучага года склалі 3840,4 мільёна рублёў (69,2% да гадавога плана). Выдаткі ж сфармаваныя ў аб'ёме 3903,1 мільёна рублёў (69,5%).

Варта адзначыць, што заработная плата, усе неабходныя трансферты насельніцтву, дапамогі і стыпендыі выплачваліся своечасова і ў поўным аб'ёме. Захоўваецца сацыяльная накіраванасць бюджэту, у прыярытэце да канца года застаюцца выдаткі на сацсетку.

– Бюджэт збалансаваны, трэба размяркоўваць сродкі так, каб не ўшчамляць інтарэсы галін. Адказней ставіцеся да сваіх аб'ектаў па напрамках, – падсуміраваў Іван Крупко.

МОЛАДЗЬ – НА АЛОЎКУ

Рэспубліканскі комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, дазволіў стабілізаваць аператыўную абстаноўку на Гомельшчыне і забяспечыць своечасовае рэагаванне на любыя яе змены.

Разам з тым наркапагроза па-ранейшаму досыць высокая. Праваахоўнікі звязваюць гэта з тым, што ў рэгіёне расце ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця і даходы насельніцтва, і клімат спрыяльны для росту нарказмяшчальных раслін, а таксама ўдасканальваюцца метады работы органаў унутраных спраў.
Па выніках дзевяці месяцаў назіраецца зніжэнне злачынстваў па лініі наркакантролю да ўзроўню мінулага года з 503 да 464, з якіх 203 – факты збыту. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 271 чалавек, уключаючы 90 сістэмных збытчыкаў. Перакрыта пяць каналаў паступлення псіхатропаў, з незаконнага абароту канфіскавана больш за 16 кілаграмаў наркотыкаў.

Супрацоўнікі АУС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, акцэнт – на маладзёжным асяроддзі. Працягваецца і правядзенне судовых пасяджэнняў ва ўстановах адукацыі з удзелам шырокага кола непаўналетніх. Эфектыўным стаў створаны чат-бот, які імітуе інтэрнэт-магазін па продажы забароненых сродкаў і лёгкага заробку. Меры дазволілі знізіць узровень падлеткавай злачыннасці ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Удзел у пасяджэнні прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ