Улада
Прэзідэнт Беларусі ацаніў малочна-таварны комплекс гаспадаркі "Агра-Ляскавічы" Петрыкаўскага раёна
26.05.2025
Асноўная выручка ААТ "Агра-Ляскавічы" складаецца з рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі. Для стабільнага развіцця прадпрыемства яе неабходна павялічваць.
Падчас сустрэчы ў МТК "Ляскавічы" азнаёміліся з ходам мадэрнізацыі фермы, намецілі шляхі павышэння прыбытку. Гэта рост аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі малака, умацаванне кармавой базы. Нельга забываць і пра сферу раслінаводства.
План мадэрнізацыі комплексу прадугледжвае будаўніцтва яшчэ двух кароўнікаў і даільнага блока з устаноўкай "Паралель". Выканаць гэтую задачу плануюць праз 18 месяцаў.
Калі ёсць чым камплектаваць кароўнікі, заўважыў кіраўнік дзяржавы, неабходна паскорыць работу па ўзвядзенні аб'ектаў.
Актыўную дапамогу гаспадарцы аказвае РУП "Кіруючая кампанія холдынгу" аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Як адзначыў яго генеральны дырэктар Віктар Шайбак, добрыя ўмовы для жывёл у Ляскавічах створаны, цяпер важна забяспечыць для саміх работнікаў аптымальныя ўмовы працы і, галоўнае, годны ўзровень зарплаты. Прыцягнуць і замацаваць моладзь. Тады і за ростам выручкі справа не стане. Людзі, спецыялісты сёння – бясцэнны дар, і ў АПК гэта як нідзе разумеюць.