Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Палім эфектыўна, але экалагічна. Аляксандр Лукашэнка наведаў дрэва-перапрацоўчы комплекс "Ляскавічы"

24.05.2025
Прадпрыемства ў структуры нацыянальнага парку "Прыпяцкі" вырабляе пелеты – паліва будучага.

У рабочай паездцы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка суправаджалі ўпраўляючы справамі Прэзідэнта Юрый Назараў, старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. 

Комплекс "Ляскавічы" адна з нямногіх вытворчасцяў, дзе прыемна пахне –  дрэвам і смалой. Від паліва, які тут выпускаецца, вельмі запатрабаваны ў апошні час. На ўнутраным і знешнім рынках.

Прэзідэнта падрабязна азнаёмілі з працэсам ператварэння зыходнай сыравіны ў гранулы. Пабывалі ў пелетным, лесапільным цэхах, на выставе гатовай прадукцыі. А таксама ў кацельнай комплекса. Яна, дарэчы, працуе на шчэпках – адходах вытворчасці. 

Чаму за такім палівам будучыня? Справа ў вельмі ўдалым спалучэнні эфектыўнасці і экалагічнасці. Цяпер у краіне склаліся ўсе перадумовы, каб актыўна пераходзіць з блакітнага энерганосьбіта на зялёны. І аб'ёмы выпуску свайго роднага паліва адназначна трэба нарошчваць, падкрэсліў беларускі лідар. 

У рэспубліцы, расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, працуе ўжо больш за 60 пелетных вытворчасцяў агульнай магутнасцю каля 900 тысяч тон у год. У 2024 годзе арганізацыі Мінлясгаса рэалізавалі каля 35 тысяч тон, у асноўным айчынным спажыўцам. А за чатыры месяцы гэтага года – амаль 30 тысяч тон. 

Вядома, нам трэба развіваць гэты накірунак, паколькі ў недалёкай будучыні ў нашых дзяцей газу можа ўжо не быць, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ацяпляць пелетамі можна і сацыяльныя, і прамысловыя аб'екты. Зразумела, і жылыя дамы. Прычым з адчувальнай выгадай. Тона гранул цяпер каштуе 50 рублёў (для насельніцтва).

Рост вытворчасці саўпаў і з вырасшымі аб'ёмамі некандыцыйнай драўніны, у першую чаргу на пацярпелай ад урагану Гомельшчыне.
Важна, адзначыў Прэзідэнт, што мы наладзілі выпуск уласных катлоў на мясцовых відах паліва. 

Пелетныя катлы ў Беларусі выпускае ўжо некалькі вытворцаў, у тым ліку ў Гомельскай вобласці. Можна не сумнявацца, колькасць іх будзе расці. Пры такім-то попыце.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ