Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На сесіі абласнога Савета дэпутатаў падвялі вынікі работы дэпутацкага корпуса

15.12.2023
Сесію ўзначаліла старшыня аблсавета Кацярына Зянкевіч. Удзел прынялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
Падчас работы 28-га склікання, самага доўгага ў гісторыі аблсавета, Гомельшчына разам з усёй краінай працягвала дынамічна развівацца. Эканамічны рост у гэтай пяцігодцы не змаглі стрымаць ніякія аб'ектыўныя цяжкасці. Адпаведна рос і дабрабыт грамадзян. Умацоўваліся міжнародныя сувязі: актыўна праводзіліся форумы, выставы, міжрэгіянальныя сустрэчы. Умацоўвалася сяброўства не толькі з рэгіёнамі брацкай Расіі, але і з іншымі краінамі, у тым ліку далёкага замежжа.

На месцах было шмат зроблена ў плане адраджэння і развіцця малой радзімы. Гэта не толькі пытанні ЖКГ, асвятлення, дарожнай гаспадаркі, але і ўзвядзенне сацыяльных і прамысловых аб'ектаў, інфраструктуры, рэалізацыя знакавых праектаў у сферы адукацыі, медыцыны, у гісторыка-патрыятычным выхаванні.

Усё больш прыкметную ролю ў вобласці адыгрываюць грамадзянскія ініцыятывы. Людзі прапануюць свае ідэі па добраўпарадкаванні дзіцячых, спартыўных пляцовак, ўстаноўцы архітэктурных форм, стварэнню вадаёмаў. Ініцыятывы выбарачна падтрымліваюць дэпутаты і мясцовыя органы ўлады, аказваюць фінансавую падтрымку. З пачатку 2023 года было рэалізавана 16 такіх праектаў на суму больш за 170 тысяч рублёў. З кастрычніка конкурсы грамадзянскіх ініцыятыў афіцыйна аформлены на заканадаўчым узроўні, з гэтага часу яны будуць праводзіцца штогод.

Павышаная ўвага надавалася таксама парадку на зямлі: масавыя акцыі і мерапрыемствы па добраўпарадкаванні праведзены на тэрыторыі ўсёй вобласці, немалая іх частка без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Кожны год у вобласці праводзіцца да васьмі тысяч суботнікаў.

Адзначаны рост грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці, у тым ліку і маладога пакалення. Нельга не прызнаць відавочны факт: нашы грамадзяне сталі больш суцэльнымі ва ўспрыманні свету, усведамленні месца беларусаў у ім. Усё больш важкая роля ў жыцці грамадства партый, грамадскіх арганізацый. У 2023 годзе спіс дзеючых палітычных партый рэспублікі дапоўніла "Белая Русь".

Беларускае грамадства ўступае ў чарговую важную электаральную кампанію. Безумоўна, што яна будзе праведзена на высокім арганізацыйным узроўні і з такім жа высокім працэнтам уцягнутасці насельніцтва.

За многімі гэтымі працэсамі, пазітыўнымі і стваральнымі, стаіць праца дэпутатаў. У цэлым яна атрымала станоўчую адзнаку, прызнана цалкам эфектыўнай і плённай. Адным з лепшых доказаў гэтага выступае павышэнне якасці жыцця насельніцтва нашага рэгіёна – у вялікіх гарадах і сельскай мясцовасці. Зразумела, уся гэта работа будзе прадоўжана, па шэрагу напрамкаў яшчэ больш актывізуецца. І наступны год, як пажадала, завяршаючы свой даклад Кацярына Зянкевіч, абавязкова пройдзе на Гомельшчыне і ва ўсёй Беларусі пад знакам якасці – нягледзячы на ўсе выклікі сучаснасці.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ