Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі рэалізацыю на Гомельшчыне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

23.12.2024
Увагу таксама акцэнтавалі на пытаннях арганізацыі і павышэння эфектыўнасці камісій па справах непаўналетніх. Пасяджэнне вёў старшыня аблвыканкама Іван КРУПКО.

Выхоўваем так, каб не збіліся

Моладзь нездарма называюць асаблівай каштоўнасцю грамадства, гэта справядліва для любой краіны, бо менавіта яна галоўны патэнцыял развіцця. Інвеставаць у моладзь – значыць інвеставаць у будучыню.

Як падкрэсліў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў, які прыняў удзел у пасяджэнні, маладыя людзі Гомельшчыны зарэкамендавалі сябе вельмі актыўнай і ініцыятыўнай часткай грамадства, а яшчэ – патрыятычна настроенай, якая клапоціцца за росквіт Радзімы, якая паважае яе мінулае, слаўную гісторыю нашых продкаў. У гэтым годзе запомніліся знакавыя праекты, рэалізаваныя маладой зменай. Напрыклад, «Зямля герояў», прысвечаны вызваленню нашых тэрыторый ад фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А таксама праект «У нарад з настроем» для маладых вайскоўцаў. І «Азбука грамадзяніна», які ўмацоўвае грамадзянскую пазіцыю юнакоў і дзяўчат.

Надыходзячы год для ўсяго беларускага грамадства і для яго маладой, самай энэргічнай часткі будзе цікавы. Мы адзначым юбілей Вялікай Перамогі. А пачнецца год з найважнейшай электаральнай кампаніі – выбараў Прэзідэнта Беларусі. Гэты выбар Іван Крупко назваў палітычным іспытам, да здачы якога моладзь павінна падысці максімальна свядома, узважана, патрыятычна.

На пасяджэнні закранулі такую актуальную тэму працаўладкавання. Было заўважана, што многія важныя прафесіі, нажаль, застаюцца незапатрабаванымі. Да прыкладу, праца ў вёсцы. Пра тое, што праца ў АПК можа быць цалкам прэстыжнай і вы-сакааплатнай, трэба часцей казаць, пазбаўляць моладзь ад устояных стэрэатыпаў. Разам з тым прыкладаць больш намаганняў, каб у аграсектары не толькі раслі зарплаты, але і даваліся дастойныя ўмовы працы і пражывання для маладых спецыялістаў. 

Апроч пытанняў працаўладкавання ёсць у цэлым праблема занятасці, у большай ступені для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ, студэнтаў. Уцягнутасць у розныя праекты, акцыі ў рэгіёне высокая, аднак і тут трэба працаваць, ахопліваць большую колькасць рабят на месцах, праводзіць сустрэчы, мітынгі, дыялогавыя пляцоўкі. 

Вельмі паспяхова на Гомельшчыне працуюць клубы гісторыка-патрыятычнай накіраванасці, студатрады на прадпрыемствах, а таксама валанцёрскія атрады. Апошнія аказалі адчувальную дапамогу пры ліквідацыі наступстваў ліпеньскага ўрагану.

Больш чым прымальны варыянт – задзейнічаць савецкі вопыт, аб'ядноўваючы малодшае пакаленне пад крылом арганізацыі, максімальна патрыятычна настроенай, якая падтрымлівае дзяржаўны курс. Гэта, вядома ж, БРСМ, а са школьнай парты – шэрагі акцябрат, піянераў. Трэба прыглядацца да лідараў у дзіцячых калектывах, весці іх, ставіць у рэзерв. Маладому чалавеку, які стаў на гэты курс, складана будзе збіцца на жыццёвым шляху, паступіць у разрэз з інтарэсамі Радзімы. 

Галоўная зброя супраць негатыву – неабыякавасць

Доўгія гады камісіі па справах непаўналетніх у вобласці стаяць на варце правоў і інтарэсаў дзяцей, прафілактуюць падлеткавую злачыннасць, няшчасныя выпадкі і любы негатыў, які пагражае нашаму падрастаючаму пакаленню. 

І вынікі гэтай работы ёсць, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. З года ў год у рэгіёне зніжаецца колькасць дзяцей-сірот, упэўнена скарачаецца колькасць учыненых дзецьмі правапарушэнняў.

Эфектыўнасць гэтай дзейнасці напрамую залежыць ад неабыякавасці работнікаў камісій, суб'ектаў прафілактыкі. І стрыманні ўсіх відаў фармалізму. 

Спадзявацца ў пытаннях выхавання толькі на бацькоў і школу нельга. У нас хапае няшчасных сем'яў, дзецям з якіх у разы важнейшая ўвага і апека дзяржавы, у тым ліку ўцягванне іх у грамадскую працу, спорт, далучэнне да здаровага ладу жыцця, патрыятычныя акцыі. Такія дзеці не страчаныя для краіны, гэта вельмі важна зразумець усім.

Удзел у пасяджэнні прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ