Улада
На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі пытанне кадравага забеспячэння дзяржаўных арганізацый на Гомельшчыне
30.10.2024
На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі пытанне кадравага забеспячэння дзяржаўных арганізацый на Гомельшчыне
Пытанне кадравага забеспячэння дзяржаўных арганізацый разгледзелі на пасяджэнні аблвыканкама пад старшынствам губернатара Івана Крупко.
Маніторынг кадравага перамяшчэння праводзіцца штоквартальна ў 1063 арганізацыях па 613 пасадах служачых і прафесій рабочых. Па стане на 1 верасня бягучага года ў гэтых арганізацыях працуюць больш за 235 тысяч чалавек. За гэты перыяд на працу прынята 31,2 тысячы чалавек, звольнена 34,8 тысячы, 34,1% з іх у парадку пераводу і па пагадненні бакоў.
Каэфіцыент замяшчэння за 9 месяцаў складае 90,8%, каэфіцыент цякучасці кадраў – 17%, найбольшы працэнт – у сферы гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў, творчасці, спорту, забавы і адпачынку, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, будаўніцтве.
Станоўчыя суадносіны прынятых і звольненых работнікаў адзначаюцца ў Рэчыцкім і Чачэрскім раёнах. Узмацніць работу ў гэтым напрамку неабходна Ельскаму і Петрыкаўскаму, над праблемай цякучасці кадраў больш эфектыўна дзейнічаць у Брагінскім, Веткаўскім, Ельскім, Кармянскім і Лельчыцкім раёнах.
Адным з рашэнняў недахопу кадраў з'яўляецца работа з выпускнікамі школ па заключэнні мэтавых дагавораў. Над гэтым павінны працаваць як кіраўнікі прадпрыемстваў, так і старшыні райвыканкамаў, даў даручэнне Іван Крупко:
– Неабходна кантраляваць працоўную міграцыю на вашых тэрыторыях, валодаць сітуацыяй на рынку працы, няўхільна выконваць усе распараджэнні. Ад таго, як вы іх рэалізуеце, залежыць кадравая забяспечанасць раёна.
Губернатар падкрэсліў, што важна ўдумліва разбіраць кожнае пытанне, ствараць камфортную атмасферу ў калектывах і дастойныя ўмовы працы, дазваляць моладзі праявіць сябе, даваць другі шанц тым, хто хоча звольніцца.
Асобную ўвагу на пасяджэнні аблвыканкама ўдзялілі пытанню забяспечанасці кадрамі ў сферы аховы здароўя.
На сённяшні дзень у сістэме працуюць каля 7 тысяч урачоў і больш за 17 тысяч сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У гэтым годзе ў галіну прыйшло звыш 1000 чалавек, замацоўвальнасць маладых спецыялістаў складае 82,9% па ўрачах, 91,2% па сярэдніх медработніках.
Асноўнымі рычагамі замацавання медыцынскіх кадраў у раёнах вобласці з'яўляецца прадастаўленне жылля і дастойная зарплата, а таксама мэтавая падрыхтоўка. Дзякуючы стварэнню камфортных умоў працы цякучасць кадраў зніжана ў параўнанні з мінулым годам з 6,9 да 6,6% па ўрачах, з 8,3 да 5,3% па сярэдніх медработніках.
Пытанне кадравага забеспячэння галіны знаходзіцца на пастаянным кантролі ў аблвыканкаме, гаррайвыканкамах і галоўным упраўленні па ахове здароўя.
Удзел у пасяджэнні прыняла член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.