Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі эфектыўнасць рэгіянальных СМІ

19.03.2024
Кіраўнік вобласці Іван Крупко даручыў больш увагі ўдзяляць навучанню таленавітай моладзі, якая жадае займацца журналістыкай.

Аб кандыдатах у сенатары і абстаноўцы на палях

На штодзённым кантролі ў вобласці застаецца пасяўная і шэраг іншых палявых работ. Губернатар даручыў фарсіраваць работы па падкорме азімых і рапсу. Трывожыць стан тэхнікі на месцах. У асобных гаспадарках, бывае, фіксуюцца наяўнасць няспраўных машын, факты разукамплектавання тэхнікі, халатнага стаўлення да яе захоўвання і іншыя. Па многіх такіх выпадках будуць разбірацца праваахоўнікі, заключыў губернатар, не выключана ўзбуджэнне крымінальных спраў.

На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў таксама вызначылі тэрміны і парадак выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ва ўстаноўленыя тэрміны Гомельшчына вылучыла восем кандыдатаў – ад раёнаў вобласці і горада Гомеля. Выбары сенатараў ад нашага рэгіёна пройдуць шляхам таемнага галасавання дэпутатаў, канчаткова членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь выбяруць 4 красавіка.

Справы медыйныя

Кадравая колькасць у друкаваных газетах вобласці за мінулы год скарацілася на 0,6 працэнта і склала 390 чалавек, з іх 185 – кіраўнікі і творчыя работнікі. У электронных СМІ вобласці за апошнія пяць гадоў яна скарацілася на 16,4 працэнта. Там заняты 168 чалавек, творчай працай – 93.

Цяпер 18 рэдакцый маюць патрэбу ў 33 журналістах. У першую чаргу медыя Гомельшчыны чакаюць прыходу моладзі – тых, каму будаваць і развіваць краіну. Узровень замацоўванасці маладых спецыялістаў у СМІ летась склаў 33%, гэта прыкметна ніжэй, чым у 2022-м. Губернатар паставіў дакладную задачу: да канца другога квартала гэтага года закрыць усе 33 вакансіі.

Чым жа прывабіць маладыя кадры? Што да сферы адукацыі, то ў ГДУ імя Ф. Скарыны хутка адкрыецца профільны факультэт. У журналістыцы, вядома, важная тэорыя, як і ўсюды, але эфектыўнасць на медыйным полі немагчыма без практыкі, прычым актыўнай. І з абавязковым упорам на камп’ютарныя тэхналогіі, магчымасці інэрнэту – гэта ўжо даніна часу.

Добра сябе зарэкамендавалі так званыя клубы маладых журналістаў. Створана ўжо 16 такіх кадравых кузняў, напрыклад, "Клуб юнага блогера" ў "Гомельскай праудзе", "Школа маладога журналіста" на тэлеканале "Беларусь 4. Гомель". Актыўна працуюць і знаходзяць водгук у насельніцтва створаныя на базе практычна кожнага выдання ў вобласці чат-боты ў Тэлеграме.

На думку Івана Крупко, раёнкі былі і будуць сімвалам кожнага раёна, са сваёй унікальнай гісторыяй і ўнікальным, блізкім для мясцовага насельніцтва, кантэнтам. Іх важна берагчы, адстойваць менавіта гэтую індывідуальнасць, самабытнасць. Для гэтага патрэбна падтрымка – з падпіскай, рэкламай, удзелам у праектах. Падстаўляць плячо павінна найперш раённая ўлада.

Як было адзначана, "карыснай устрэскай" для нашых медыя сталі падзеі 2020-га – адбылося перафармаціраванне галіны, сфармавалася выразная пазіцыя да сітуацыі ў краіне і геапалітыцы ў цэлым, у журналісцкім цэху з'явілася цэлая плеяда лідараў грамадскай думкі. На першы план выйшла напорыстая, праблемная, на злобу дня журналістыка. У сувязі з чым апошнія гады прыкметна павялічылася колькасць крытычных публікацый у друкаваных і электронных СМІ, у тым ліку ў раёнах. Як і вострых перадач на тэлебачанні. Чытачы, гледачы, карыстачы, безумоўна, гэта заўважылі і ацанілі.

Ключавыя ж крытэрыі эфектыўнасці працы дзяржаўных СМІ, у адрозненні ад апазіцыйнай ангажаванай псеўдажурналістыкі і "канапавых блогераў", засталіся ранейшымі – гэта аператыўнасць і аб'ектыўнасць. Гэта значыць, хуткасць падачы навін, інфармацыі і праўда. Толькі праўда.

Удзел у пасяджэнні прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ