Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта разгледзелі пытанне выканання дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе»

11.11.2024
Абмеркавалі таксама вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за дзевяць месяцаў 2024 года. Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Чыстая вада і новыя ліфты 

У першую чаргу праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» накіравана на забеспячэнне камфортных умоў пражывання, у тым ліку за кошт павышэння надзейнасці функцыянавання аб'ектаў ЖКГ з адначасовым зніжэннем выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Дзяржпраграмай устаноўлены два зводныя мэтавыя паказчыкі: зніжэнне выдаткаў на аказанне ЖКП насельніцтву ў супастаўных умовах штогод на 5%, забяспечанасць спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці.
За дзевяць месяцаў на Гомельшчыне выдаткі арганізацый ЖКГ зніжаны на 5,4% у супараўнальных умовах. Найбольшае зніжэнне дасягнута за кошт памяншэння выдаткаў на паліўна-энергетычныя рэсурсы, тэхналагічных страт цеплавой энергіі і вады, накладных расходаў, выканання энергазберагальных мерапрыемстваў, аптымізацыі колькасці працуючых.

Па выніках 2024 года велічыня страт цеплавой энергіі ў цепласетках у цэлым па вобласці павінна скласці не больш за 9,2%. За дзевяць месяцаў гэты паказчык складае 8,9%. Па выніках года ўсімі арганізацыямі прагназуецца выкананне задання. 

Заменена 66 кіламетраў цепласетак з 72,4 запланаваных. Будаўніча-мантажныя работы выконваюцца ўласнымі сіламі арганізацый ЖКГ. Для выяўлення найбольш зношаных участкаў цепласетак штогод праводзяцца гідраўлічныя выпрабаванні на трываласць і герметычнасць. Пры гэтым у першую чаргу адбываецца замена аварыйных трубаправодаў. Па вобласці заменена 64,9 кіламетра сетак водазабеспячэння (больш за 94% ад задання) і 28,9 кіламетра сетак водаадвядзення (больш за 96% ад задання).

У 2024 годзе неабходна капітальна адрамантаваць 514,9 тысячы квадрат-ных метраў жылля, 75,1% ад гадавога задання ўжо выканана. У 2025 годзе плануецца адрамантаваць 171 жылы дом. Ліфты, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны, заменены на 100%. Забяспечанасць водазабеспячэннем пітной якасці складае 98,9%. Для выканання паказчыка ў рэгіёне ўводзяцца новыя станцыі абезжалезвання. Збор і нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў у цэлым выкананы. Некаторым раёнам неабходна падцягнуць гэты паказчык. 

Пішуць, тэлефануюць, прыходзяць

За дзевяць месяцаў у выканаўчыя і распарадчыя органы Гомельскай вобласці паступіла больш за 15 тысяч зваротаў. У аблвыканкам паступіў 3131 зварот, з іх непасрэдна наўпрост – 1817. Паступаюць як пісьмовыя, так і электронныя, вусные звароты. 

Жыхары Гомельшчыны з пачатку 2023 года сталі больш актыўна выкарыстоўваць дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. На 10 тысяч жыхароў рэгіёна прыпадае 23,4 зварота з пачатку года.

Большасць зваротаў звязана з пытаннямі камунальнай і дарожнай гаспадаркі, работы, занятасці насельніцтва, землеўпарадкавання і землекарыстання. Мясцовым органам улады неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, дваровых тэрыторый і сквераў, рамонт дарог і тратуараў, транспартнае абслугоўванне. 
– Дэталёвае вывучэнне пытанняў, іх прапрацоўка і дакладнае тлумачэнне людзям, як і калі будзе выканана абяцанае – вось як трэба працаваць са зваротамі грамадзян, – назваў алгарытм старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама пытанне работы службы «адно акно». 

У пасяджэнні аблвыканкама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ