Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання і пажарнай бяспекі

13.10.2025
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко запатрабаваў паскорыць забеспячэнне ўстаноў сацыяльнай сферы і гандлёвых сетак Гомельшчыны плодаагародніннай прадукцыяй. 

Яблык будзе

На Гомельшчыне дасягнуты дамоўленасці па ўмовах захоўвання і пастаўках плодаагародніннай прадукцыі на зімовы перыяд, аб'ёмы выразна размеркаваны па ўсіх сацыяльных установах і гандлёвых сетках. Прадугледжана рэгулярнае камісійнае абследаванне месцаў захоўвання. Па бульбе, капусце, бураках неабходныя дагаворы ўжо аформленыя, у стадыі завяршэння падпісанне дагавораў па морквы і цыбулі. 

Што тычыцца яблыкаў, то недахоп уласнай садавіны вобласць папоўніць з дапамогай суседніх рэгіёнаў. Будзе арганізаваны падвоз з Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Старшыня аблвыканкама запатрабаваў выключыць валакіту ў афармленні дакументацыі і паскорыць працэс паставак і закладкі ў сховішчы. 

Як запэўніваюць спецыялісты, беларускімі яблыкамі наш рэгіён у гэтым сезоне будзе забяспечаны – як сацыяльная сфера, так і гандлёвыя арганізацыі. 

Бяспека перш за ўсё

Асаблівую ўвагу надалі пытанню бяспекі, у першую чаргу пажарнай, у інтэрнатах і аб'ектах з масавым знаходжаннем грамадзян. З пачатку года ў інтэрнатах адбылося шэсць пажараў, на падобных аб'ектах – два. 

Пры гэтым у васьмі інтэрнатах вобласці застаюцца няспраўнымі ці адсутнічаюць сістэмы супрацьпажарнай аўтаматыкі. Акрамя таго, далёка не ўсе будынкі павышанай паверхавасці, больш за ўсё іх у Гомелі, абсталяваныя сістэмамі супрацьдымнай абароны. 

Праблемы з фінансаваннем не павінны быць адгаворкай у вырашэнні такога роду пытанняў, падкрэсліў Іван Крупко. Бо гаворка ідзе пра бяспеку людзей. Выканаўцам даведзены жорсткі тэрмін выпраўлення сітуацыі – да канца бягучага года. 

На апаратнай нарадзе таксама абмеркавалі будаўніцтва ахоўных інжынерных збудаванняў для процідзеяння паводкам. Даручана паскорыць складанне праектна-каштарыснай дакументацыі па ўсіх адпаведных аб'ектах. 

Даручэнне губернатара

Праектным і будаўнічым арганізацыям, адказным службам – паскорыць праектаванне і ўзвядзенне інжынерных збудаванняў і супрацьпаводкавых дамбаў для абароны ад паводкі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ