Улада
На апаратнай нарадзе абмеркавалі пытанні школьнага харчавання і абыходжання з адходамі
27.12.2023
Кіраўнік вобласці Іван Крупко таксама акцэнтаваў увагу на своечасовасці выплаты заработнай платы.
Толькі адзіныя падыходы да школьнага харчавання
З 2018 года на Гомельшчыне пачаўся паэтапны пераход да арганізацыі школьнага харчавання ад розных суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці, да аддзелаў адукацыі на месцах. У такіх райцэнтрах, як Жлобін, Светлагорск, Калінкавічы, гэты пераход адбудзецца са студзеня 2024 года. У большасці раёнаў гэта ўжо рэалізавана, напрацаваны пэўны вопыт, канкрэтных нараканняў няма. Дзесьці ўдалося знізіць кошт школьных абедаў, павялічыць аплату працы адпаведных катэгорый работнікаў, закупіць новае абсталяванне для сталовых.
Ёсць два выключэнні – Гомель і Мазыр, дзе гэтыя функцыі пакуль застаюцца за камбінатамі школьнага харчавання. Іх перадача аддзелам адукацыі можа пацягнуць дадатковыя выдаткі. Аднак пытанне застаецца на кантролі аблвыканкама. Дадаткова будуць вывучаны дэталі арганізацыі харчавання, у абавязковым парадку — структура выдаткаў КШХ. У любым выпадку, падкрэсліў старшыня аблвыканкама, задачу мы выканаем – уся арганізацыя школьнага харчавання ў вобласці будзе прыведзена да адзінай сістэмы. Проста ў двух гарадах для гэтага спатрэбіцца дадатковы час.
Калі і штрафаваць, то кіраўнікоў
На прыкладзе Гомельскага раёна абмеркаваны праблемы абарачэння прадпрыемстваў з адходамі. У асобных выпадках фіксуюцца недапрацоўкі ва ўліку, парушэнні розных інструкцый і многае іншае. Па словах губернатара, сістэма дробных штрафаў, санкцый спецыялістам, кіраўнікам сярэдняга звяна неэфектыўная — гэта ўжо відавочны факт. Штрафаваць трэба непасрэдна кіраўнікоў арганізацый. Пры гэтым не абмяжоўвацца аднымі толькі штрафамі, а зачыняць прадпрыемствы, якія дапусцілі грубыя парушэнні ў абыходжанні з адходамі, асабліва таксічнымі.
Разабралі і тэму скарачэння дэбіторскай запазычанасці перад арганізацыямі вобласці, у першую чаргу перад сельгаспрадпрыемствамі і ветклінікамі, а таксама пытанні звароту грамадзян у розныя інстанцыі, шэраг іншых.