Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На апаратнай нарадзе абмеркавалі працу службы 115, легалізацыю самавольна занятай зямлі, напаўненне стабфондаў

17.12.2024
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко закрануў тэму харчовай бяспекі, а менавіта – насычэнне прылаўкаў рэгіёна пладова-агародніннай прадукцыяй.

Трэба больш дыспетчараў

З цягам часу алгарытм службы 115 удасканальваўся, адточваўся. Судзячы па ўсім, працэс гэты бесперапынны, аднак дасягнута ўжо нямала. У шасці раёнах вобласці кантралюючыя органы праверылі будні дыспетчараў. Нумар паўсюдна працуе круглыя суткі, але, як высветлілася, даступнасць дазвону напрамую звязана з колькасцю аператараў. У Гомелі і Гомельскім раёне, да прыкладу, іх відавочна не хапае – званкоў у параўнанні з невялікімі раёнамі значна больш. "Колькасць аператараў трэба павялічваць, гэта нікуды не варта", – заўважыў Іван Крупко.

Паправіць сітуацыю з аператыўнасцю рэагавання трэба ў Гомельскім раёне. Найлепшым чынам адпрацоўваюць заяўкі і ўкладваюцца ў тэрміны ў Жлобінскім. 

Увагу звярнулі на неабходнасць указання на партале 115.бел, сайтах камунальных службаў прычын зацягвання тэрмінаў работ. Адзначылі, што часы Афоні даўно мінулі, фармулёўка "патрабуе дадатковага абследавання" не падыходзіць.

Не павінны паўтарацца выпадкі, падкрэсліў губернатар, калі мясцовыя службы ЖКГ і водаканала не могуць разабрацца, каму чыніць дзіравыя трубы.

Спяшайцеся ўзаконіць соткі

Закон, які дазваляе грамадзянам легалізаваць самавольна занятыя ўчасткі, у Беларусі дзейнічае з верасня 2022-га. У вобласці выяўлена больш за 42 тысячы такіх участкаў, на многіх з іх узведзены будынкі, у тым ліку капітальныя. 

Рэгістрацыя і, адпаведна, легалізацыя самавольна занятай зямлі рухаюцца марудна. "Не спяшацца" – няхітрая стратэгія, якой, мяркуючы па ўсім, кіруецца большасць насельніцтва. Стрымлівае кошт працэдур па ўзаканьванні ўчастку. Хаця дзяржавай даецца магчымасць аплаты ў растэрміноўку.

Сіламі адных землеўпарадчыкаў, паводле слоў кіраўніка рэгіёна, пытанне не вырашыць, неабходна падключаць усе адміністрацыйныя рэсурсы. Часцей праводзіць сустрэчы з грамадзянамі, інфармаваць аб праблеме ў СМІ.

Дэталёва разабралі пытанне напаўнення стабілізацыйных фондаў Гомельшчыны пладова-агародніннай прадукцыяй. У цэлым, усё на кантролі, даведзеныя заданні па аб'ёмах, наменклатуры выконваюцца. Правераны месцы захоўвання, спраўнасць абсталявання – асаблівых нараканняў няма.

Насычаць вітаміннай прадукцыяй прылаўкі дапамагаюць і прыватныя прадпрымальнікі. Дэфіцыт практычна адсутнічае. Яблыкаў, напрыклад, урадзілася менш, чым летась, аднак аператыўна наладжаны іх пастаўкі з іншых абласцей.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ