На апаратнай нарадзе абмеркавалі гатоўнасць арганізацый Гомельшчыны да стабільнай і бяспечнай працы ў асенне-зімовы перыяд
Рыхтуючыся да халадоў, заўважыў кіраўнік вобласці Іван Крупко, неабходна не толькі аптымізаваць работу цеплакрыніц, уцяпліць усе будынкі і пабудовы, але і папярэдзіць магчымыя надзвычайныя сітуацыі – аварыі, уцечкі, пажары, ліквідаваць якія ў зімовых умовах асабліва праблематычна.
Каб не ўспыхнула
– Ці ўдалося купіраваць усе балючыя кропкі падрыхтоўкі да халадоў у рэгіёне? – задаў пытанне губернатар.
У прадастаўленай справаздачыабласнога упраўлення МНС гаворыцца, што ў кожным раёне выяўлены факты свабоднага доступу ў падвальныя і іншыя памяшканні. З улікам вопыту мінулых гадоў менавіта ў такіх месцах часта адбываюцца пажары, у большасці выпадкаў з-за чалавечага фактару. Меры прымаюцца тэрміновыя, сітуацыя выпраўляецца. Дадаткова неабходна ўстраняць і захламленасць у такіх памяшканнях.
Другая праблема – аварыйныя будынкі і збудаванні, яны таксама сустракаюцца паўсюдна. Пастаўлена задача перакрыць свабодны доступ на такія аб'екты, а таксама паскорыць іх знос. Дарэчы, з пачатку года ў вобласці знесена ўжо 139 будынкаў.
Снег не павінен стаць нечаканасцю
Яшчэ адна праблема – адсутнасць на месцах мабільных аўтаномных крыніц цеплазабеспячэнняабо іх няспраўнасць. Ёсць графікі рамонту і закупкі такой тэхнікі і абсталявання, іх трэба строга прытрымлівацца.
Увагутрэбаудзяліць і грамадзянам, якія самі пражываюць у дамах з пячным ацяпленнем. Трэба будзе прапрацаваць магчымасць рамонту печаў за бюджэтныя сродкі, але толькі ў тых домаўладаннях, дзе гэта сапраўды неабходна.
Акрамя таго, у раёнах павінны актывізаваць работы па ўдаленні аварыйных дрэваў. А таксама прывесці ў парадак сістэмы пажарнага водазабеспячэння.
У самыя сціснутыя тэрміны даручана ліквідаваць наступствы моцных вятроў у маі гэтага года, у асноўным гэта дахавыя работы на сельгасаб'ектах.
У вобласці працягваецца работа па нарыхтоўцы пясчана-салянай сумесі, паспяшацца павінны ў Петрыкаўскім раёне. У паскораным тэмпе рыхтуюць снегаўборачную тэхніку, недахопу ў ёй з надыходам неспрыяльных умоў надвор'я быць не павінна, гэта датычыцца ўсіх раёнаў і населеных пунктаў.