Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

На апаратнай нарадзе аблвыканкама абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання, медыцынскага абслугоўвання на сяле, напаўнення стабфондаў

06.10.2025
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко даручыў паскорыць будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне Паўночны ў Ветцы.

Чыста на вуліцах, чыста ў лесе
Пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі разабралі на прыкладзе Лоеўшчыны. Па практыцы, што ўжо ўстаялася, пэўныя тэрыторыі ў райцэнтры і ва ўсім раёне замацаваны за канкрэтнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Адказнымі службамі выяўлены шэраг недахопаў у вывазе адходаў, абкошванні участкаў, уборцы пасечаных рэшткаў драўніны ў лесфондзе. Гэтыя праблемныя пытанні устараняюцца, тэрміны для выканаўцаў пазначаны.
Закранулі ў цэлым работы палігонаў для смецця, у прыватнасці, найбольш складаная сітуацыя ў Буда-Кашалёўскім раёне, дзе ўзніклі тэхнічныя непаладкі. Пытанне, зноў жа, у стадыі рашэння, з тэхнікай дапамаглі суседзі. Неабходнае абсталяванне закуплена.
Ва ўсіх раёнах неабходна паскорыць працу па тампанажы невыкарыстоўваемых свідравін, зносу старых і пустуючых будынкаў.

Загружаем сховішчы
Закранулі тэму забеспячэння беларускімі яблыкамі на зімовы сезон. У сувязі з неўраджаем у нашым рэгіёне, дасягнуты дамоўленасці аб пастаўках з суседніх абласцей. Пералік пастаўшчыкоў, апошнія закупачныя і адпускныя цэны, пытанні захоўвання, дастаўкі спажыўцам, іншыя моманты ўжо вызначаны. 
Як падкрэсліў Іван Крупко, у першую чаргу яблыкамі будуць забяспечвацца аб'екты сацыяльнай сферы, гандлёвыя сеткі – па рэшткавым прынцыпе. 
Праблем з закладкай у стабфонды іншай плодаагародніннай прадукцыі – бульбы, капусты, буракоў, цыбулі, морквы – на Гомельшчыне няма.

Дапамогуць і ў глыбінцы
У вобласці ідзе планамерная работа па ўдасканаленні арганізацыі медыцынскай дапамогі ў сельскай мясцовасці. Гаворка ў першую чаргу пра фельчарска-акушэрскія пункты, дзе незалежна ад зоны абслугоўвання і загрузкі праводзяць рамонты, цепламадэрнізацыю, закупляюць абсталяванне. Важкую дапамогу на перыферыі, у найбольш аддаленых вёсках аказваюць перасовачныя ФАПы. Да канца года будзе набыта яшчэ пяць такіх машын. У планах на 2026 год аптымізаваць працу ўсіх стацыянарных аб'ектаў і забяспечыць наяўнасць перасовачнага ФАПа ў кожным раёне, а ў буйных раёнах – па два аўтамабілі.
Абмеркавалі таксама будаўніцтва шматкватэрнага пяціпавярховага жылога дома ў мікрараёне Паўночны ў Ветцы. Старшыня аблвыканкама запатрабаваў фарсіраваць узвядзенне будынка, устанавіў дакладны тэрмін здачы аб'екта. Для гэтага спатрэбіцца дадаткова прыцягнуць будаўнічыя арганізацыі, ушчыльніць графік работ, магчыма, працаваць у выхадныя.

Даручэнне губернатара
Старшыням райвыканкамаў, адказным службам – арганізаваць пасадку маладога лесу працоўнымі калектывамі
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ