Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: узгоднена прызначэнне дырэктараў Калінкавіцкага лясгаса і абласнога драмтэатра
13.10.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Намеснікам старшыні Калінкавіцкага райвыканкама стане Святлана Латыш. Да гэтага яна працавала спецыялістам і начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама.
На пасаду дырэктара Калінкавіцкага лясгаса ўзгоднены Ягор Калмычэнка. Працоўную дзейнасць у галіне ён пачаў у 2019 годзе майстрам лесу, а ў 2022 годзе стаў галоўным ляснічым Калінкавіцкага лясгаса.
Алена Шошына ўзначаліць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Гомельскі абласны драматычны тэатр. Да ўзгаднення на пасаду яна была кіраўнікам гарадскога Маладзёжнага тэатра ў абласным цэнтры.