Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: у Рагачове новы кіраўнік землеўпарадкавальнай службы
18.08.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду дырэктара Мілашавіцкага лясгаса ў Лельчыцкім раёне ўзгоднены Аляксандр Маркевіч. З 2003 года ён прайшоў працоўны шлях ад лесніка да галоўнага ляснічага на дадзеным прадпрыемстве.
Начальнікам аддзела землеўпарадкавання Рагачоўскага райвыканкама будзе Марына Мацвейкава, у гэтай службе яна працуе ўжо працяглы час.
Андрэй Котчанка ўзгоднены на пасаду дырэктара ААТ "Жлобінскі завод "Святло". З 2008 года ён быў намеснікам кіраўніка прадпрыемства.
Заключаны новыя кантракты з генеральным дырэктарам РУП "Гомельэнерга" Міхаілам Каваленкам, генеральным дырэктарам "Гомельаблцепласетка" Аляксеем Пятруковічам.
Падоўжаны кантракт з дырэктарам комплексу па перапрацоўцы і пахаванні таксічных адходаў Гомельскай вобласці Сяргеем Баравым.