Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: у ААТ "Гомельхімсэрвіс" новы гендырэктар
04.02.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Гомельхімсэрвіс» узгоднены Сяргей Доўгаль. Працаваў эканамістам і інжынерам на розных прадпрыемствах, у Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, кіраваў ААТ «Медпласт».
Прадоўжаны кантракты з дырэктарам РДУП па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм «Мазырская перасоўная механізаваная калона 27» Аляксандрам Усікам, выканаўчым дырэктарам ААТ «Акцябрскі-Агра» Святланай Масько.
Новыя кантракты заключаны з дырэктарам ГСУ «Мазырская сортавыпрабавальная станцыя» Віктарам Качурам, дырэктарам ААТ «Гомельскі энергатэхсэрвіс» Мікалаем Місачэнкам.