Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новыя санітарныя ўрачы ў трох раёнах і дырэктар Петрыкаўскага лясгаса
18.03.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Галоўным дзяржаўным санітарным урачом у Веткаўскім раёне стане Андрэй Коржаў, у Чачэрскім раёне – Яўгеній Старацітараў, у Брагінскім – Ганна Дашук.
"Вырашыць пытанне з кадрамі, стабілізаваць работу калектываў, умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу – вас чакае сур'ёзны аб'ём работы", – дае наказ новым кіраўнікам губернатар.
На пасаду дырэктара Петрыкаўскага лясгаса ўзгоднены Іван Торчык.
Галоўным урачом Гомельскай гарадской клінічнай паліклінікі № 11 будзе Наталля Смагіна.
У Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне новы галоўны спецыяліст – Валянцін Станкевіч.