Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новыя кіраўнікі ў сельскай гаспадарцы, спорце, будаўніцтве і ЖКГ
20.05.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам прадпрыемства "Мазырскія малочныя прадукты" стане Валянціна Назаранка. Доўгі час працавала ў Мазырскім райвыканкаме начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам і першым намеснікам старшыні. Была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасаду начальніка Гомельскай раённай ветэрынарнай станцыі ўзгоднены Алег Чумакоў: скончыў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, працаваў у арганізацыях Гомельскага раёна, у тым ліку на мясаперапрацоўчым прадпрыемстве.
На пасаду выканаўчага дырэктара ААТ "Кармааграсэрвіс" узгоднены Аляксандр Пяткевіч. Былы супрацоўнік МНС працаваў інжынерам-механікам і галоўным інжынерам сельгаспрадпрыемстваў.
Генадзь Казлоў будзе дырэктарам КСУП "УваравічыЭліт". У мінулым супрацоўнік органаў унутраных спраў працаваў галоўным інжынерам і намеснікам па вытворчасці на сельгаспрадпрыемствах раёна.
Узгоднены таксама два дырэктары спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву ў Светлагорскім раёне: № 4 узначаліць Андрэй Сілівончык, а № 2 – Ігар Муха.
Дырэктарам КЖРЭУП "Савецкае" будзе Сяргей Сазанец. Уся працоўная дзейнасць Сяргея Валер'евіча звязана з ЖКГ, ён прайшоў шлях ад майстра да галоўнага інжынера, быў кіраўніком прадпрыемстваў у Цэнтральным раёне Гомеля і Рэчыцкім раёне.
Аляксандр Шчарбакоў узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара будаўнічага трэста № 14. Выпускнік БелДУТа доўгі час працаваў у гэтым жа трэсце, у тым ліку першым намеснікам кіраўніка.
Узгадненне на зацвярджэнне старшынямі раённых арганізацый АСВОД атрымалі Аляксей Ганчар (у Жыткавічах) і Леанід Дыдалёў (у Чачэрску).
Заключаны таксама новыя кантракты з галоўным урачом Веткаўскай ЦРБ Крысцінай Бондаравай, дырэктарам СМЭПа Аляксандрам Цітовым і намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Таццянай Кулеш. Узгоднены кандыдаты на пасады спецыялістаў камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама.