Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новы кіраўнік сельгаспрадпрыемства "Запаветы Ільіча" і кіраўнік справамі Кармянскага райвыканкама
11.03.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам КСУП "Запаветы Ільіча" Петрыкаўскага раёна стане Уладзімір Ачапоўскі.
– Падтрымка ад раёна і вобласці будзе. Галоўнае – вынік. У вашых сілах зрабіць усё, каб зарабіла эканоміка прадпрыемства, – дае наказ старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду кіраўніка справамі Кармянскага райвыканкама ўзгоднена Алена Карпук.