Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новы кіраўнік Рагачоўскага МКК і галоўны ўрач Рагачоўскай ЦРБ
08.04.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду галоўнага ўрача Рагачоўскай ЦРБ узгоднены Максім Шастапалаў. Да гэтага медык працаваў урачом – траўматолагам-артапедам у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі абласнога цэнтра. Спецыяліст займаецца навуковай дзейнасцю, уваходзіць у лік таленавітай моладзі.
Генеральным дырэктарам Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната стане Уладзімір Луцкі. Ён мае вялікі вопыт кіраўніцкай дзейнасці на перапрацоўчых прадпрыемствах. З верасня 2021 года па красавік 2023-га працаваў на Кастрычніцкім малочным заводзе, з красавіка 2023-га ўзначальвае філіял Рагачоўскага МКК – Калінкавіцкі малочны камбінат.