Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме: новы галоўны ўрач у абласной дзіцячай бальніцы і кіраўнік абласнога спажывецкага таварыства
01.04.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Ігар Таўтын узгоднены на пасаду галоўнага ўрача абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
– Зберагчы кадры, структуру ўстановы ўмацаваць. З улікам вашага вопыту спадзяемся, што справіцеся з работай, – даў першыя даручэнні кіраўніку Іван Крупко.
На пасаду старшыні праўлення абласнога спажывецкага таварыства ўзгоднены Леанід Янковіч.
Наталля Паніна стане намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Прадоўжаны таксама кантракты з дырэктарамі Лельчыцкага лясгаса Аляксандрам Рыдзецкім і Нараўлянскага спецлясгаса Міхаілам Канапацкім, гендырэктарам "Гомельаблгаз" Паўлам Гербулавым. Новы кантракт заключылі з дырэктарам "Беларуснафта-Прамсэрвіс" Дзмітрыем Драбышэўскім.