Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
08.12.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
На пасаду дырэктара ААТ «Чырвоны Мазыранін» у Нароўлі ўзгоднены Дзмітрый Гаўрыленка. Да гэтага ён працаваў дырэктарам Мазырскага машынабудаўнічага завода.
Таццяна Скобелева ўзгоднена на пасаду галоўнага рэдактара жлобінскай райгазеты «Новы дзень». У рэдакцыі працуе з 2010-га, з 2021 года – намеснікам галоўнага рэдактара.
Дырэктарам КВУП «Лелькам» стане Анатоль Цыган. Да гэтага ён займаў розныя пасады ў сферы ЖКГ, з чэрвеня 2025 года працуе намеснікам дырэктара на гэтым прадпрыемстве, з ліпеня выконвае абавязкі кіраўніка.
Падоўжаны таксама кантракт з дырэктарам Калінкавіцкага цэнтра стандартызацыі Уладзімірам Ярцам.