Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме

01.12.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Дырэктарам Рэчыцкага вопытнага лясгаса стане Таццяна Мяшчанава. У галіну яна прыйшла ў 2001 годзе майстрам лесу, у 2007 годзе стала ляснічым Раманавіцкага лясніцтва, дзе працавала да сённяшняга дня.

Сяргей Зайчык стане дырэктарам КДСУП «Зара Палесся» Лельчыцкага раёна. Больш за 20 гадоў ён працаваў на шчэбеневым заводзе «Глушкевічы», два апошнія месяцы выконваў абавязкі кіраўніка гаспадаркі.

Галоўным ветэрынарным урачом Петрыкаўскага раёна будзе Максім Мазуркевіч. Ураджэнец Петрыкава з 2009 года займаў розныя пасады ў сельскай гаспадарцы Гомельшчыны, з 2011-га працаваў ветурачом у Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Галіна Ігнаценка ўзгоднена на пасаду начальніка аддзела землеўпарадкавання Буда-Кашалёўскага райвыканкама. З 2012 года працуе ў раёне на розных пасадах, з 2022 года – у раённым цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Падоўжаны таксама кантракты з дырэктарам Гомельскага вопытнага лясгаса Валерыем Мядзведзевым, дырэктарам Акцябрскага лясгаса Феліксам Коркуцем, выканаўчым дырэктарам ААТ «Чырвонаслабодскае» Акцябрскага раёна Уладзімірам Цагельнікам, дырэктарам ММУ «Нафтазаводмантаж» Мазырскага раёна Максімам Чавусам.

Заключаны новыя кантракты з дырэктарам КСУП «Баршчоўскі» Добрушскага раёна Алегам Гарэлікавым, дырэктарам КСУП «Эксперыментальная база «Крынічная» Мазырскага раёна Мікалаем Рубахай.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ