Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме

12.11.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам СУП «Міхайлаўскае-агра» Светлагорскага раёна стане Дзмітрый Логінаў. Выпускнік Школы маладога кіраўніка пяць гадоў у сельскай гаспадарцы. Працаваў трактарыстам-машыністам, інжынерам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні і загадчыкам рамонтнай майстэрні прадпрыемства «Хутар-агра».
На пасаду галоўнага санітарнага ўрача Ельскага раёна ўзгоднены Віктар Лымак. У санэпідэмслужбе ён працуе 35 гадоў на розных пасадах, у тым ліку кіруючых. Апошнія гады быў урачом-гігіеністам, з пачатку 2025-га выконваў абавязкі кіраўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. 
Веста Кузьмянок узгоднена на пасаду галоўнага санітарнага ўрача Нараўлянскага раёна. Тры гады пасля размеркавання працуе ў раёне, з пачатку 2025-га выконвала абавязкі кіраўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. 
На пасаду галоўнага санітарнага ўрача Петрыкаўскага раёна ўзгоднены Віталь Рубіс. Два гады працуе па размеркаванні ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, як урач зарэкамендаваў сябе з добрага боку, паказаў высокую кваліфікацыю.
Дзмітрый Фешчанка ўзгоднены на пасаду галоўнага санітарнага ўрача Жыткавіцкага раёна. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта працаваў фельчарам хуткай дапамогі, урачом-гігіеністам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. 
На пасаду дырэктара філіяла Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду па Гомельскай вобласці ўзгоднены Арцём Музыка. Да гэтага працаваў кіраўніком у міжраённым аддзяленні службы. 
Падоўжаны кантракты з дырэктарам ААТ «Гомельхімагра» Сяргеем Літвінавым, дырэктарам Жлобінскага лясгаса Яўгенам Наркевічам. Новы кантракт заключаны з намеснікам старшыні Рагачоўскага райвыканкама Кацярынай Раждаевай.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ