Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Улада
Улада

Кадравы дзень у аблвыканкаме

04.11.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам Жлобінскай раённай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву стане Надзея Дранец, якая з 2020 года займала пасаду намесніка дырэктара ўстановы. 
Дырэктарам Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па барацьбе будзе Жанна Фігурэнка, якая да гэтага ўзначальвала СДЮШАР «Скіф» пры ГДУ імя Ф. Скарыны. 
На пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Гомельшкло» ўзгоднены Вячаслаў Галавацкі, які да гэтага працаваў намеснікам генеральнага дырэктара на прадпрыемстве. 
Ігар Мельнік стане першым намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў намеснікам старшыні Лоеўскага райвыканкама. 
Падоўжаны кантракты з дырэктарам Жлобінскага металургічнага каледжа Вячаславам Ліпаткіным, генеральным дырэктарам РУП «Калінкавічыводбуд» Іванам Піліпцом, начальнікам аддзела землеўпарадкавання Лоеўскага райвыканкама Віталіем Ахрэменкам, начальнікам Гомельскай гарадской ветэрынарнай станцыі Дзмітрыем Астапенкам, дырэктарам ААТ «Белсудапраект» Аляксеем Афанасьевым. 
Новыя кантракты заключаны з галоўным урачом Рагачоўскай станцыі пералівання крыві Юрыем Жываткевічам, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Светлагорскага раёна Аляксандрам Лугінцом, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Гомеля Мікалаем Рубанам.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ