Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
02.06.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам ААТ «Камарынскі» Брагінскага раёна стане Аляксандр Нячоса. Выпускнік Школы маладога кіраўніка працаваў да гэтага на прадпрыемстве намеснікам дырэктара па вытворчасці.
На пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача Веткаўскага раёна ўзгоднена Таццяна Прышчэпава. Кіраўнік мае вышэйшую адукацыю ў сферы ветэрынарыі, з 2004 года працуе ў раённай ветстанцыі на розных пасадах.
Кіраўніком Светлагорскага міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і сельскіх выканаўчых камітэтаў будзе Людміла Піліпейка. Апошнія 11 гадоў займала пасаду дырэктара мясцовага хлебазавода.
Віктар Рублеўскі ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Рагачоўскага райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і ЖКГ. Да гэтага быў кіраўніком раённай землеўпарадкавальнай службы.
Дырэктарам СДЮШАР № 5 Гомеля стане Сяргей Палякоў, раней займаў пасаду намесніка дырэктара СДЮШАР № 6 Гомеля.
Заключаны таксама новыя кантракты з дырэктарам саўгаса-камбіната «Зара» Мазырскага раёна Алегам Слінько, намеснікам кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» Дзмітрыем Чачко. Падоўжаны кантракты з кіраўніком цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна Святланай Шабалтас, кіраўніком цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Жыткавіцкага раёна Аленай Атаманчук, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Добрушскага раёна Уладзімірам Маркевічам, дырэктарам Рагачоўскага лясгаса Дзмітрыем Навуменкам, дырэктарам РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандрам Ражко, генеральным дырэктарам ААТ «Гомельтэхмантаж» Генадзем Аўцынам, генеральным дырэктарам ААТ «Гомельаблсэрвіс» Юрыем Івасюком, генеральным дырэктарам ДА «Гомельмеліяводгас» Васілём Бруневічам.