Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
17.03.2025
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Галоўным урачом Рэчыцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будзе Дзмітрый Казачок. Дзмітрый Уладзіміравіч дзевяць гадоў у сістэме дзяржсаннагляду, чатыры гады працаваў на аналагічнай пасадзе ў Нараўлянскім раёне.
Дырэктарам Петрыкаўскага аграсэрвісу стане Юрый Кастыронак, які да гэтага працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства.
На пасаду дырэктара філіяла ААТ «Гомсельмаш» «Юбілейны-Агра» ўзгоднены Сяргей Дрозд, ён некалькі месяцаў выконвае абавязкі кіраўніка.
Дырэктарам ААТ «Дыялог-Гомель» будзе Таццяна Рэвянкова, да гэтага ўзначальвала рэгіянальную сетку магазінаў прыватнай кампаніі.
Падоўжаны таксама кантракты з галоўным урачом Кармянскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марынай Іванчыкавай, галоўным урачом Светлагорскай ЦРБ Людмілай Ярмоленка, кіраўніком Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Жлобінскага раёна Вольгай Елісеевай, дырэктарам Петрыкаўскага лясгаса Іванам Торчыкам, дырэктарам праектнага інстытута «Гомельгіпразем» Міхаілам Асіпенкам.