Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
14.10.2024
Кандыдатаў на пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Першым намеснікам старшыні Рагачоўскага райвыканкама стане Сяргей Гайкоў. Кіраўнік працаваў інспектарам КДК, дырэктарам Рагачоўскага МКК-сэрвісу.
На пасаду намесніка старшыні Кармянскага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Салаўёў, ён будзе курыраваць пытанні сацыяльнай сферы. Папярэдняя пасада – начальнік аддзела адукацыі Жлобінскага райвыканкама.
Дырэктарам Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву стане Аляксандр Асташонак, які да гэтага займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.
Алена Раздуева стане начальнікам аддзела ідэалагічнай работы камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Прадоўжаны таксама кантракт з дырэктарам Гомельскага завода ветэрынарных прэпаратаў Святланай Сотнікавай, заключаны новы кантракт з дырэктарам Гомельскага завода станкоў і вузлоў Андрэем Кафанавым.