Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
29.01.2024
Кандыдатуры на пасады ў розных галінах прамысловасці былі зацверджаны старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.
З дырэктарам Лоеўскага ПМС Раманам Мірановічам падпісаны новы доўгатэрміновы кантракт. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі працаваў на розных пасадах у Жыткавіцкім ПМС, пасля чаго быў пераведзены дырэктарам у Лоеў. Пад яго кіраўніцтвам паказчыкі выраслі, і ўчастак увайшоў у тройку лідэраў па вобласці. Усе задачы выконваюцца без збояў, прадпрыемства працуе стабільна. У мясцовых уладаў пытанняў няма, калегі характарызуюць яго як добрасумленнага чалавека.
Кантракт падоўжаны начальніку аддзела землеўпарадкавання Брагінскага райвыканкама Валерыю Чарненку. З 2019 года ён працуе ў сістэме, за гэты час вывеў сваю службу з аўтсайдэраў у лідары.
Узгоднены таксама новыя супрацоўнікі аблвыканкама: вядучымі рэферэнтамі галоўнага ўпраўлення ЖКГ стануць Алена Езерская і Наталля Шарунова, а вядучым рэферэнтам галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг – Наталія Пермякова.