Улада
Кадравы дзень у аблвыканкаме
18.12.2023
Кандыдатаў на вакантныя пасады ў розных галінах узгадніў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Дырэктарам Мазырскага вопытнага лясгаса прызначана Алеся Сіліч. Кіраўнік не першы год у сферы лясной гаспадаркі, а апошнія два месяцы выконвае абавязкі дырэктара. За гэты час вырасла выручка Мазырскага падраздзялення, скараціліся страты. Калегі і начальства характарызуе Алесю Ігараўну як граматнага спецыяліста. Далейшае развіццё лясгаса яна бачыць у мадэрнізацыі лініі лесапілавання, удасканаленні машынна-трактарнага парку.
Зацверджаны таксама новыя спецыялісты і рэферэнты структурных падраздзяленняў аблвыканкама.